1.
Складзі і запішы слова.
Корань, як у слова стрымліваючы;
прыстаўка, як у слова
падбярозавік;
канчатак, як у слова вада;
суфікс, як у слова ночка.
2.
У назвы якіх беларускіх гарадоў уваходзіць гук [ ў].
Запішы.
3.
Перакладзі словы на беларускую мову.
Занавески -
____________________________,
бумага - ______________________________,
сковорода -
___________________________,
вкус - ________________________________,
интересоваться -
_______________________.
4.
Бацьку Арцёма завуць Анатолій, бацьку Дашы – Віталій, а
бацьку Алёны – Васілій. Запішы поўныя імёны і імёны па бацьку дзяцей.
5.
Размяркуй дадзеныя выразы па слупках, зыходзячы з іх сэнсу.
Запішы іх. Абгрунтуй свой выбар.
Ва ўвесь дух, праз пень-калоду, нага за нагу, з усіх ног, адным махам.
6.
Як называюць “дзяцей” жывёл ? Запішы.
У каровы - __________, у сабакі
- ____________, у авечкі - __________,
у лася - ___________, у курыцы
- _____________, у слана - __________.
7.
Запішы назву ўстановы, у якой ужываюцца прыведзеныя
словы.
Пасылка, адрас, марка, канверт,
штэмпель - ______________________.
Жанглёр, клоўн, фокус, акрабат,
дрэсіроўшчык - ________________.
Спектакль, сцэна, акцёр,
антракт, дэкарацыя - _____________________.
8.
Пастаў націск у словах. З націскных складоў утвары новыя
словы.
Праца, лесвіца,
казачны ________________________________________
Саджанец, зіма,
лётчык ________________________________________
9.
Злучы часткі прыказак.
Новых сяброў набывай, як салавей без песні.
Прыгожая птушка пер’ем, ды хлеб ад яе салодкі.
Чалавек без Радзімы, а чалавек
уменнем.
Горкая часам праца, а старых не
забывай.
10.
Падкрэслі
прозвішчы беларускіх пісьменнікаў.
А.Ліндгрэн, А.Пушкін, Р.Барадулін, А.Чэхаў, А.Васілевіч, С.Маршак, Я.Колас,
М.Багдановіч.
Комментариев нет:
Отправить комментарий